Юрый Аляксеевіч Сянько (, в. Даўгінава, , Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (2014—2020), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі (2020—2023), старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (3 2024).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1967 годзе. У 1992 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў інспектарам, старшым інспектарам, галоўным інспектарам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 2002 па 2011 год быў начальнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні, з 2011 года — начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні.
6 лістапада 2014 года быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады старшыні ДМК і прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі.
Юрый Сянько быў вызвалены ад пасады пасла 20 лістапада 2023 года. У красавіку 2024 года ён узначаліў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі і быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кітаі Катэгорыя:Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання