Vogue — штомесячны жаночы часопіс пра моду, заснаваны ў 1892 годзе. З’яўляецца ўплывовым модным выданнем у свеце, так званай, «бібліяй моды». Версіі часопіса выпускаюцца ў 19-ці краінах свету.
Vogue стаў першым часопісам ў гісторыі модных выданняў, дзе на вокладцы была апублікаваная каляровая фатаграфія і выкарыстаныя пастановачныя здымкі.
Vogue выпускаецца выдавецкім домам Condé Nast International. Транснацыянальная карпарацыя выдае 130 часопісаў, у ліку якіх Vanity Fair, Condé Nast Traveler, The New Yorker, Glamour, GQ, Bon Appetit і інш.
Катэгорыя:Часопісы пра моду Катэгорыя:Жаночыя часопісы Катэгорыя:Жаночыя часопісы пра моду Катэгорыя:Часопісы на англійскай мове Катэгорыя:Часопісы ЗША Катэгорыя:Штомесячныя часопісы