Віравіціцка-Падраўская жупанія () — адміністрацыйная адзінка Харватыі ў паўночнай Славоніі. Размяшчаецца ўздоўж ракі Драва. Сталіцай з’яўляецца горад Віравіціца. Плошча жупаніі складае 2 024 км². На ўсходзе мяжуе з Осіецка-Бараньскай жупаніяй, на поўдні — з Пожэжска-Славанскай жупаніяй, на паўднёвым захадзе з Белаварска-Білагорскай жупаніяй, на паўночным захадзе з Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніяй. На поўначы Віравіціцка-Падраўская жупанія мяжуе з Венгрыяй, мяжа праходзіць па рацэ Драва. Праз тэрыторыю жупаніі праходзяць некалькі буйных транспартных магістраляў у накірунках Будапешт — Баня-Лука і Вараждзін — Осіек.

Большая частка жупаніі знаходзіцца ў нізіннай раўніне ракі Драва (ці Падравіна). На поўдні тэрыторыі жупаніі размяшчаецца горная града Папук.

Згодна з перапісам 2011 года, на тэрыторыі жупаніі пражывае 84 836 чалавек.

У адміністрацыйным дачыненні жупанія падзеленая на 3 гарады і 13 абшчын.

Спасылкі

Катэгорыя:Жупаніі Харватыі