Мыс Кана́верал ( от — «зараслі цукровага трыснягу», плаўні); у 1964—1973 гадах — мыс Кенэдзі () — мыс на атлантычным узбярэжжы штата Фларыда, ЗША, на ўсход ад вострава Мерыт, ад якога ён аддзелены ракой (). Мыс з'яўляецца часткай так званага Space Coast (літаральна «Касмічнага ўзбярэжжа»), на ім размешчана станцыя ВПС ЗША «Мыс Канаверал». Паколькі мноства амерыканскіх касмічных апаратаў былі запушчаны і са станцыі, і з размешчанага на суседнім востраве Мерыт касмічнага цэнтра імя Кенэдзі, назва Мыс Канаверал ці Канаверал стала метонімам, і ёй пазначаюць абодва стартавыя комплексы. У памяць пра дасягненні ў асваенні касмічнай прасторы мысу Канаверал быў прысвоены тэлефонны код 321 (намёк на зваротны адлік перад стартам).
Акрамя базы ВПС ЗША, на мысе размяшчаюцца і . Існуюць і прыродныя славутасці — лагуна , рака , і нацыянальнае ўзбярэжжа Канаверал.
Гісторыя назвы Паштовыя аддзяленні на тэрыторыі называліся Артэзія з 1893 па 1954 год; Порт-Канаверал з 1954 па 1962 год; і Кейп-Канаверал (Мыс Канаверал) з 1962 года па цяперашні час.
З 1963 па 1973 год зона таксама называлася Мыс Кенэдзі. Прэзідэнт Джон Кенэдзі паставіў мэту: высадка на Месяц. Пасля яго забойства ў 1963 годзе, яго ўдава, Жаклін Кенэдзі, прапанавала прэзідэнту Ліндану Джонсану пераназваць касмічны цэнтр. Джонсан параіў пераназваць увесь мыс. У выніку 28 лістапада 1963 года Ліндан Джонсан абвясціў, што мыс Канаверал будзе пераназваны ў мыс Кенэдзі ў гонар прэзідэнта Кенэдзі, які быў забіты шэсць дзён назад. Загад № 11129, выпушчаны 29 лістапада, таксама зацвердзіў, што Цэнтр запускаў будзе пераназваны ў Касмічны цэнтр Кенэдзі.
Нягледзячы на тое, што пераназванне было ўхвалена Камісіяй па тапонімах ЗША у 1964 годзе, яно не было папулярным у Фларыдзе, асабліва ў горадзе . У 1973 годзе заканадаўчы сход Фларыды прыняў закон, які аднавіў ранейшую чатырохсотгадовую назву, камісія яго ўхваліла. Назва мыс Канаверал ізноў стала афіцыйнай з 9 кастрычніка 1973 года. Сям'я Кенэдзі апублікавала пісьмовую заяву, у якой выказала сваё разуменне ў сувязі з прыняццем падобнага рашэння. Касмічны цэнтр Кенэдзі захаваў сваю назву.
Фатаграфіі
Спасылкі
Local history exhibit with photos. History of Cape Canaveral City of Cape Canaveral, FL
Катэгорыя:Мысы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Мысы ЗША Катэгорыя:Геаграфія Фларыды