Алякса́ндр Гена́дзевіч Шумі́лін () — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2013—2021). Доктар эканамічных навук (2016)28 декабря 2016 года состоялось заседание Президиума Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь , дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся 16 мая 1971 года ў в. Куроўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію.
У ліпені — снежні 1993 года працаваў інжынерам кафедры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
У 1993—1996 гадах — аспірант Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
Са студзеня 1997 года па 2008 год — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедрай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У кастрычніку — лістападзе 2008 года — прарэктар па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У 2008—2010 гадах — галоўны саветнік упраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У верасні 2010 года — чэрвені 2011 года — прафесар кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У чэрвені 2011 года — снежні 2012 года — загадчык кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2012 года па кастрычнік 2013 года — дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.
З 15 кастрычніка 2013 года па 21 снежня 2021 года працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта.
У студзені 2022 года прызначаны акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.На заседании Президиума и Бюро Президиума НАН Беларуси … // Навука. — 2022. — 25 студзеня. — С.3
Узнагароды медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» .