Садок — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Салаўёўка, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,48 км.

Размешчана ў балоцістым паніжэнні. На поўначы ад возера хмызняк, на захадзе вылучаюцца схілы вышынёй 6 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна