Святое — возера ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Дняпро, за 11 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Рагачова, за 0,4 км на захад ад вёскі Турск.
Плошча паерхні возера 0,14 км², даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,37 км, найбольшая глыбіня 2,4 м, даўжыня берагавой лініі 1,4 км, аб’ём вады каля 0,27 млн м³Иванов-Смрленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том. 5.. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 120 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і забалочаныя. Возера бяссцёкавае, значна зарастае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь. У 2004 г. возера зарыблялася белым амурам, карпам, карасём сярэбраным.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смрленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том. 5.
Катэгорыя:Азёры Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Дняпра