«Пілар» — рыбалоўнае судна Эрнэста Хэмінгуэя даўжынёй 38 футаў (12 м). Пісьменнік набыў яго ў красавіку 1934 года ў «Wheeler Shipbuilding» у Брукліне, Нью-Ёрк, за 7495 долараў ЗША. «Пілар» — мянушка жонкі Хемінгуэя Палін, а таксама імя жанчыны-лідара партызанскай групы ў яго рамане 1940 года пра грамадзянскую вайну ў Іспаніі, «Па кім звоніць звон». Хемінгуэй рэгулярна рыбачыў на гэтай лодцы ў водах Кі-Уэста (штат Фларыда).
Катэгорыя:Эрнэст Хемінгуэй Катэгорыя:Рыбалоўныя судны Катэгорыя:Спартыўнае рыбалоўства