Аляксей Наско (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца ўзбекскага клуба «Сагдыяна» з Джызака.

Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2012 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Наско, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ўжо ў кампенсаваны час. 30 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне матча з «Гранітам» (2:0).

У першай палове сезона 2016 выступаў у асноўным за дубль, за асноўны склад правёў 1 матч. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні». Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна, аднак сезон 2017 распачаў у складзе сталічнага «Энергетыка-БДУ». На наступны сезон стаў капітанам каманды і ў якасці трывалага іграка асновы дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком сталічнай каманды, толькі з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона. У верасні аднавіўся ад траўмы і вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама», але неўзабаве зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ». У верасні 2020 года, разарваўшы пагадненне з дынамаўцамі, стаў іграком сталічнага клуба на трывалай аснове. Хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, які пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года.

У складзе барысаўчан звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Тарпеда-БелАЗ», дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2022 года вярнуўся ў БАТЭ.

У ліпені 2022 года на правах арэнды далучыўся да казахстанскага «Мактаарала». У студзені 2023 года пася вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ва ўзбекскі «Бунёдкар». У студзені 2024 года падпісаў кантракт з «Сагдыянай».

Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Нёман 5 0 2013 дубль Нёман 18 1 2014 дубль Нёман 23 0 2015 Д1 Нёман 9 0 2016 (1) Д1 Нёман 1 0 2016 (2) Д2 Смаргонь 12 1 2017 Д2 Энергетык-БДУ 16 0 2018 Д2 Энергетык-БДУ 27 7 2019 Д1 Энергетык-БДУ 18 1 2020 Д1 Энергетык-БДУ 28 1 2021 (1) Д1 БАТЭ 11 0 2021 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 12 0 2022 (1) Д1 БАТЭ 7 0 2022 (2) Д1 Мактаарал 10 1 2023 Д1 Бунёдкар 25 2

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Мактаарал Катэгорыя:Ігракі ФК Бунёдкар Катэгорыя:Ігракі ФК Сагдыяна Джызак