Еўрапейскія гульні 2015 (; ) — першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні, якія праходзілі ў сталіцы Азербайджана, у горадзе Баку з 12 па 28 чэрвеня 2015 года.
Цырымонія адкрыцця гульняў адбылася 12 чэрвеня 2015 года, а цырымонія закрыцця прайшла 28 чэрвеня 2015 года. Было разыграна 253 камплекты ўзнагарод, прынялі ўдзел 5730 спартсменаў з 50 краін Еўропы, што спаборнічалі ў 30 відах спорту, у 11 з якіх спартсмены маглі атрымаць ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2016.
Беларусь на Еўрапейскіх гульнях 2015 У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 151 спартсмен і 53 трэнеры6 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія провадаў каманды Беларусі на першыя Еўрапейскія гульні . Беларусь прадстаўлена ў наступных дысцыплінах: акрабатыка, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт (ВМХ і шаша), пляжны валейбол, спартыўная і мастацкая гімнастыка, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, стральба з лука, стральба кулявая, настольны тэніс, трыятлон, фехтаванне, бадмінтон, каратэ, самба, тэквандоЗацверджаны склад зборнай Беларусі на першыя Еўрапейскія гульні ў Баку.
Галерэя
Зноскі
Спасылкі
Афіцыйны сайт гульняў Каманда Беларусі на сайце гульняў
Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Азербайджане Катэгорыя:2015 год у спорце Катэгорыя:Чэрвень 2015 года Катэгорыя:2015 год у Азербайджане