Банан — назва ядомых пладоў відаў роду Банан (Musa); звычайна пад такімі разумеюць Musa acuminata і Musa × paradisiaca, а таксама Musa balbisiana, Musa fehi, Musa troglodytarum і шэраг іншых. Таксама бананамі могуць называць плён Ensete ventricosum (строга кажучы, які з'яўляецца прадстаўніком іншага роду сямейства Бананавыя). З батанічнага пункту гледжання банан з'яўляецца ягадайFruit Identification Outline , шматсеменнай і таўстаскурый. У культурных форм часта адсутнічаюць насенне, непатрэбнае пры вегетатыўным размнажэнні. Маюць памеры да 15 см у даўжыню і 3—4 см у дыяметры. Суплоддзі могуць складацца з 300 пладоў і мець масу да 50—60 кг.

Бананы — адна з самых старажытных харчовых культур, а для трапічных краін важнейшая харчовая расліна і галоўная стацця экспарту. Саспелыя бананы шырока ўжываюцца ў ежу па ўсім свеце, іх выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы вялікай колькасці страў. Акрамя ўжывання ў свежым выглядзе, у кухні некаторых народаў бананы могуць скварыцца, або варыцца як у вычышчаным, так і ў неабчышчаны выглядзе. Іх таксама сушаць, кансервуюць, выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі бананавай мукі, мармеладу, сіропаў, вінаў. Бананы прымяняюцца таксама ў якасці корму для жывёлы. Пах бананаў вызначаюць ізавалерыянава-ізаамілавы і воцатна-ізаамілавы эфіры. Вырошчваецца ў трапічных і субтрапічных раёнах з гарачым вільготным кліматам. Існуе вялікая колькасць сартоў ядомых відаў банана.

У многіх краінах бананы з'яўляюцца адным з асноўных крыніц харчавання — напрыклад, толькі ў Эквадоры гадавое спажыванне гэтага прадукта складае 73,8 кг на душу насельніцтва. Істотную долю спажывання бананы таксама складаюць у Бурундзі (189,4 кг), Самоа (85,0 кг), Каморскіх астравах (77,8 кг) і на Філіпінах (40,6 кг)дадзеныя FAO, 2005 год.

Крыніцы

Спасылкі bananas.org wiki-сайт Названия бананов на разных языках Перевод главы о бананах из книги Julia F. Morton «Fruits of Warm Climates» 1987 Выращивание бананов, описание сортов, уход

Катэгорыя:Бананавыя Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Трапічная сельская гаспадарка Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы