ТАА «Трайпл» (памылковае вымаўленне  [ˈtrɪpl] — патройны) — шматпрофільная група кампаній, якая працуе ў многіх сферах: будаўніцтва, мясцовы турызм, сельская гаспадарка, сацыяльныя праекты і іншаеТрайпл - группа компаний ТрайплО застройщике ООО «Трайпл».

Уладальнікі Станам на жнівень 2024 года: Юрый Чыж — 66,5 %; Міхаіл Маміашвілі (грамадзянін Расіі) — 16,75 %; ООО «Трайпл» — 16,75 %Бизнесмен Юрий Чиж вернул себе компанию «Трайпл» .

Гісторыя ТАА «Трайпл» працуе на рынку з лістапада 1992 года. Асноўным відам дзейнасці кампаніі на той момант быў аптовы гандаль прамысловымі і харчовымі таварамі.

Пазней яны заняліся вытворчасцю безалкагольных напояў і сталярных вырабаў з ПВХ.

З часам Трайпл пачало рэгістраваць даччыныя кампаніі: ТАА «Ракаўскі Бровар», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», «АкваТрайпл», «ТрайплФарм», «Трайпл-Вялес» і іншыя. А яшчэ Трайпл актыўна працавала у нафтавым бізнэсе.

Акрамя таго, доўгі час кампанія валодала асноўным пакетам акцый футбольнага клуба «Дынама-Мінск». Таксама менавіта яна займалася будаўніцтвам гарналыжнага комплексу ў Лагойску. А ў 2003 годзе адкрыла першы гіпермаркет ProStore.

Галоўнай асобай Трайпла быў і ёсць бізнесмен Юрый Чыж. У сакавіку 2016 года ён быў затрыманы КДБ па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Потым ён выйшаў на волю. У 2020 годзе кампанія накіравала заяву ў суд пра эканамічную неплацежаздольнасць. У ліпені 2021 года ў адносінах да Трайпла пачалася працэдура санацыіНа аукционе продали комплекс «Трайпла» Юрия Чижа недалеко от Минска. Рассказываем, кто его купил.

Праз чатыры гады санацыя кампаніі была завершана паспяхова, фірма атрымала магчымасць ізноў займацца камерцыйнай дзейнасцю. 17 мая 2024 года Эканамічны суд горада Мінска спыніў вытворчасць па справе пра эканамічную неплацежаздольнасць ТАА «Трайпл». Да гэтага, 1 ліпеня 2024 года, Ю. Чыж уступіў на пасаду гендырэктара фірмы.

Санкцыі ЕС 23 сакавіка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза дадаў Юрый Чыжа, Трайпл і яго дачынныя кампаніі ў Чорны спіс ЕўрасаюзаCouncil Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus.

6 лістапада 2015 года санкцыі супраць Чыжа і яго актываў былі знятыИК. Крутое пике Юрия Чижа: от самого успешного бизнесмена Беларуси к арестанту? «Радыё Свабода», 12.03.2016.

Крыніцы

Спасылкі Гадавальнік сярэднеазіяцкіх аўчарак «КварцКрэйдаПрам» Гарналыжны курорт «Лагойск» «ПрасторМаркет» Клуб дабрабыту «Эво» ТрайплФарм

Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС