X-храмасома — палавая храмасома. Ва ўсіх сысуноў і іншых арганізмаў з гетэрагаметным мужчынскім полам, у самак дзве X-храмасомы (XX), а ў самцоў — адна X-храмасома і адна Y-храмасома (XY). Існуюць і арганізмы (напрыклад, качканосы), у якіх некалькі негамалагічных X-храмасом.
X-храмасома чалавека X-храмасома чалавека змяшчае каля 150 мільёнаў пар асноў, што складае прыкладна 5 % ДНК у клетках жанчын, 2,5 % у клетках мужчын. Нясе больш за 1400 генаў, з іх бялок-кадавальных — каля 800 (пар. з Y-храмасомай, якая нясе ўсяго 78 генаў). У жанчын дзве X-храмасомы; у мужчын адна X-храмасома і адна Y-храмасома. Адна X-храмасома ўспадкоўваецца ад маці, а другая (толькі ў жанчын) ад бабулі па бацькаўскай лініі.
Хоць у жанчын дзве X-храмасомы, у саматычных клетках адна з іх інактывавана і ўтварае цельца Бара.
Гісторыя X-храмасома здаўна славіцца сваімі асаблівымі ўласцівасцямі сярод генетыкаў, якія назвалі яе літарай X не за форму, як можна было б палічыць (аўтасомы таксама падобныя на літару X), а таму, што першыя даследчыкі былі збіты з толку тым, наколькі X-храмасома адрозніваецца ад іншых храмасомных пар. Y-храмасома была названа наступнай літарай алфавіта таму, што была адкрыта пасля X-храмасомы. Той факт, што Y-храмасома падчас мітозу мае два вельмі кароткія плячы, якія выглядаюць пад мікраскопам Y-падобна, з'яўляецца выпадковым супадзеннемDavid Bainbridge, The X in Sex: How the X Chromosome Controls Our Lives, pages 65-66, Harvard University Press, 2003 ISBN 0674016211..
X-храмасома была ўпершыню вылучана ў 1890 годзе Германам Хенкінгам () у Лейпцыгу. Хенкінг займаўся даследаваннямі яечкаў клапоў і заўважыў, што адна храмасома не ўдзельнічае ў меёзе. Хенкінг не быў упэўнены, ці былі гэта храмасомы ці аб'екты іншага класа і, такім чынам, назваў яго X-элементамJames Schwartz, In Pursuit of the Gene: From Darwin to DNA, pages 155—158, Harvard University Press, 2009 ISBN 0674034910, пазней было ўсталявана, што гэта былі сапраўды храмасомы, якія атрымалі назву X-храмасомаDavid Bainbridge, The X in Sex: How the X Chromosome Controls Our Lives, pages 3-5, Harvard University Press, 2003 ISBN 0674016211..
У 1901 годзе Клэрэнс Эрвін Мак-Кланг () упершыню выказаў здагадку, што X-храмасома ўдзельнічае ў вызначэнні полу на падстве параўнання свайго даследавання саранчы з працамі Хенкінга і іншых. Мак-Кланг заўважыў, што толькі палова сперматазоідаў атрымлівае X-храмасому. Ён палічыў яе дадатковай храмасомай, якая вызначае мужчынскі пол. Пазней было ўсталявана, што Мак-Кланг памыліўся, а храмасомай, якая вызначае мужчынскай пол, хутчэй з'яўляецца Y-храмасома.
Храмасомныя хваробы па X-храмасоме Сіндром Клайнфельтэра — полісамія па X-храмасоме ў мужчыны Трысамія па X-храмасоме Сіндром Шарашэўскага — Цёрнера — адсутнасць ці пашкоджанне адной з X-храмасом у жанчыны
X-звязаныя захворванні X-звязаная эндатэліяльная дыстрафія рагавіцы Мегалакарнеа Хвароба Менкеса X-звязаны іхтыёз Гемафілія Дальтанізм
Гены
Плячо p BMX — нерэцэптарная тыразінкіназа сямейства Tec; NOX2 — NADPH-аксідаза; STS — стэроідная сульфатаза; TIMP1 — тканкавы інгібітар металапратэіназ; WASp — бялок сіндрому Віската-Олдрыча.
Плячо q AGTR2 — ангіятэнзінавы рэцэптар 2; ATP7A; DCX — даблкарцін; HEPH — гефесцін; LAMP2 — мембранны бялок, асацыяваны з лізасомамі.
Гл. таксама Закон Яно Храмасомныя хваробы Успадкоўванне, звязанае з полам Інактывацыя X-храмасомы Y-храмасома
Спасылкі Chromosome X на сайце National Center for Biotechnology Information
Катэгорыя:Храмасомы Катэгорыя:Палавы дымарфізм