Александэр Віга Енсен (; 22 чэрвеня 1874, Капенгаген — 2 лістапада 1930, Капенгаген) — дацкі гімнаст, лёгкаатлет, стралок і цяжкаатлет, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1896, першы пераможца Гульняў ад Даніі.

Енсен удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях 1896, спаборнічаючы ў чатырох відах спорту, і ў летніх Алімпійскіх гульнях 1900, спаборнічаючы толькі ў стральбе.

Асноўным амплуа Енсена на Гульнях у Афінах была цяжкая атлетыка. Ён спаборнічаў у абедзвюх дысцыплінах — штуршок дзвюма і адной рукой. У першым спаборніцтве, асноўная барацьба ішла паміж ім і брытанцам Ланчэстанам Эліятам. Яны паднялі аднолькавую вагу ў 111,5 кг, але суддзі прысудзілі перамогу датчаніну. Праўда ў наступным спаборніцтве, ён падняў 57 кг, што было на 14 кг менш за вынік Эліята, і Енсен заняў другое месца.

У спаборніцтвах па стральбе, лепшы яго вынік быў у спаборніцтве на армейскай вінтоўцы на 300 м. Атрымаўшы 1305 ачкоў, ён заняў трэцяе месца. Таксама, ён удзельнічаў у стральбе з армейскай вінтоўкі на дыстанцыю 200 м, але, паказаўшы вынік 1640 ачкоў, ён заняў шостае месца.

Сярод лёгкаатлетычных дысцыплін, Енсен удзельнічаў у штурханні ядра і кіданні дыска. У першым спаборніцтве, ён заняў чацвёртае месца (вынік невядомы), а ў другім у яго пазіцыя паміж 5 і 9 месцам.

Апошнім відам спорту, у якім выступаў Енсен, стала гімнастыка. Ён спаборнічаў толькі ў лажанні па канаце, і заняў чацвёртае месца.

Праз чатыры гады, Енсен удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Ён удзельнічаў толькі ў стральбе з вінтоўкі. У стральбе стоячы, ён заняў 11-е месца разам са сваім суайчыннікам Андэрсам Нільсенам, набраўшы 277 ачкоў. У стральбе з калена, Енсен, набраўшы 290 ачкоў, падзяліў 13 месца з нарвежцам Хельмерам Хермандсенам. У стральбе лежачы, ён ізноў апынуўся з ім на адной пазіцыі, але ўжо на 10 месцы, набраўшы па 308 ачкоў. Затым, усе гэтыя вынікі былі складзены, і ён заняў ужо 15 месца. Апошняй яго дысцыплінай была камандная стральба, і яго каманд стала 4-й.

Спасылкі

Інфармацыя пра ўдзел Віга Енсена на Алімпійскіх гульнях

Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года Катэгорыя:Гімнасты Даніі Катэгорыя:Лёгкаатлеты Даніі Катэгорыя:Стралкі Даніі Катэгорыя:Цяжкаатлеты Даніі Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Даніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па цяжкай атлетыцы