Скірстамоны або Скірыстымонь і Скірстымон, таксама Скірснямуне () — вёска на захадзе Літвы, у Юрбарцкім раёне Таўрогскага павета. Адміністрацыйны цэнтр Скірстымонскай сянюніі. Стаіць на рацэ Нёман, за 9 км ад Юрбарка.

Гісторыя У 1313 годзе рыцары Тэўтонскага ордэна пабудавалі новую крэпасць Хрыстмемель (, ) у шасці мілях ад іх замка Рагніт (). Новы замак быў акружаны балотамі і атрымліваю забеспячэнне па вадзе. Паводле праекта вялікага магістра тэўтонскага ордэна Карла фон Трыра новы драўляны замак служыў для барацьбы з Жамойцю.

Літоўскі князь Віцень спрабаваў захапіць замак увосень 1315 года, але няўдала.

Пазней замак страціў сваё значэнне для ордэна і быў пакінуты. Замест яго на іншым беразе Нёмана ў 1337 годзе была пабудавана крэпасць Баербург (Bayerburg), пры якой узнікла мястэчка Раўданы.

У 1792 годзе Скірстамонам разам з магдэбургскімі правамі быў нададзены герб. Напісанне старабеларускай мовай: Скирстомоны.

Крыніцы

Літаратура Borchert, Friedrich. Landsmannschaft Ostpreußen e.V. (26 May 2001). «Kampf im Osten — Diplomatie im Westen». Retrieved 11 April 2006. Urban, William. The Teutonic Knights: A Military History. Greenhill Books. London, 2003, pp. 133, 162, 167, 168. ISBN 1-85367-535-0

Спасылкі