Пікцкая хроніка () — умоўная назва некалькіх дакументаў, якія з'яўляюцца адной з найкаштоўных крыніц па гісторыі старажытнай Шатландыі.
Арыгінал хронікі не захаваўся. Вядома некалькі рукапісаў, якія дайшлі да нашага часу. Найбольш поўны з іх захаваўся ў так званым манускрыпце ПопелтанаMS. COLB. BIB. IMP. PARIS, 4126, які ўяўляе сабой кодэкс дакументаў XIV стагоддзя, якія сабраў разам Роберт Попелтан — манах кармеліцкага ордэна, абат манастыра ў Хульне (Нартумберленд). У наш час гэты манускрыпт знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі (Парыж).
«Пікцкая хроніка» змяшчае найкаштоўныя і большай часткай унікальныя звесткі па гісторыі піктаў. Дакладны час стварэння хронікі невядомы, але тое, што адзін з дакументаў, якія ўваходзяць у яе, даведзены да кіравання караля Кенета II, працягласць кіравання якога не названа, дало гісторыкам падставы выказаць здагадку, што яна была створана ў часы яго кіравання.
Самая ранняя і найбольш поўная версія «Пікцкай хронікі» (так званая версія «A») змяшчае найменшую колькасць недакладнасцей. Яна складаецца з трох частак. «Паходжанне старажытных піктаў» (). Гэты дакумент быў створаны на латыні і ўяўляе сабой кампіляцыю звестак пра старажытных піктаў, вынятых з розных дакументаў, у першую чаргу з «Этымалогіі» Ісідара Севільскага і «Гісторыі Брытаніі» Ненія. «Спіс пікцкіх каралёў». Першапачаткова быў напісаны на гэльскай мовеНа карысць гэтага сведчыць той факт, што некалькі слоў у дакуменце засталося на гэльскай мове., пазней быў перакладзены на латынь. Гэты дакумент змяшчае пералік пікцкіх каралёў, у тым ліку і легендарных, заканчваючы каралямі, якія кіравалі ў Піктавіі ў X стагоддзі. Захавалася некалькі спісаў. «Хроніка каралёў Альбы», або «Спіс каралёў аб'яднанага каралеўства піктаў і скотаў». Гэты дакумент, які часам вылучаецца ў асобную хроніку, змяшчае звесткі пра каралёў Шатландыі, пачынаючы з Кенета I (пам. 858) і заканчваючы Кенетам II (X стагоддзе). Гэты дакумент захаваўся ў адзіным спісе. Першапачаткова ён быў напісаны на гэльскай мове, пазней быў перакладзены на латынь.
Публікацыі Хроніка ўпершыню была апублікавана ў 1867 годзе Вільямам Скінам у складзе іншых дакументаў па гісторыі Шатландыі. Існуе таксама пераклад хронікі на англійскую мову, выкананы Т. Н. Уіксам.
Літаратура
Катэгорыя:Гістарычныя хронікі Катэгорыя:Гісторыя Шатландыі