Малькальм I Руды (, , памёр у ) — кароль Альбы (Шатландыі) (943—954), сын караля Дональда II.

Біяграфія Малькальм I стаў каралём Шатландыі ў 943 годзе пасля адрачэння ад прастола яго дзядзькі Канстанціна II. У 945 годзе кароль Англіі Эдмунд I захапіў Стратклайд. Узяўшы сабе паўднёвыя вобласці Стратклайда (Кумбрыю), ён дазволіў Малькальму валодаць астатнімі тэрыторыямі ў абмен на дагавор аб саюзе. Хутчэй за ўсё, пры гэтым Дональд III працягваў кіраваць Стратклайдам, але ўжо як васал шатландскага караля. Малькальм працягваў быць саюзнікам Англіі і пасля смерці Эдмунда. У 952 годзе шатландцы здзейснілі набег на Нартумбрыю, якая знаходзілася пад кантролем вікінгаў, і прасунуліся на поўдзень да ракі Тыс, затым вярнуліся назад, прыгнаўшы мноства палонных і рагатай скаціны.

Малькальм I загінуў у 954 годзе, пры здушэнні мецяжу ў Морэі. Ён быў пахаваны на востраве Аяна.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Мак-Альпіны