«Развітанне на пачатку вясны» — зборнік прозы, створаны пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Глушаковым і надрукаваны тыражом экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Юнацтва» у 2001 годзе .

Сюжэт Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак і гародніны стварылі свой уласны дабрабыт.

Аднак грошы, ды немалыя, прыводзяць і да злачынства. Пра ўсё гэта — добрае і кепскае, светлае і змрочнае ў жыцці старажытнага Давыд-Гарадка, які адсвяткаваў свой 900-гадовы юбілей, пра складаны і пакручасты лёс Сцяпана Крыгі, галоўнага героя, і расказваецца ў своеасаблівай сямейнай хроніцы. Кніга ўражвае прадчуваннем той катастрофы, што адбылася неўзабаве ў жыцці вялікае дзяржавы.

Крытыка і праблематыка твора Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Браніслаў Зубкоўскі адзначыў:

У творы закранается тэма Чарнобыльскай катастрофы і яе наступстваў для жыхароў паўднёвай Беларусі .

Удзел у выставах

Літаратурна-мастацкае выданне ўдзельнічала ў выставе «Чытаем па-беларуску» Новаельнянскай горпасялковай бібліятэкі-цэнтры зносін і інфармацыі , якая асвятлялася газетай «Перамога».

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта