Карлас Арнольда Сальсіда Флорэс (; нар. , Акатлан, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (2004—2014).

Кар’ера Карлас пачаў сваю прафесійную кар’еру ў мексіканскім клубе «Гвадалахара» ў 2001 годзе. Ён дэбютаваў у чэмпіянаце Мексікі 22 ліпеня 2001 года. Увогуле за 5,5 года выступаў за «Гвадалахару» Сальсіда згуляў 105 гульняў і забіў 2 галы. Пасля чэмпіянату свету 2006 іграком цікавіліся многія еўрапейскія клубы.

ПСВ 10 ліпеня 2006 года Сальсіда падпісаў 4-гадовы кантракт з ПСВСальсидо перешёл в ПСВ. germany06.ru. Дэбют Карласа за ПСВ адбыўся 13 жніўня 2006 года ў матчы супраць «Аякса». Свой першы гол за ПСВ ён забіў 18 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Эксельсіёра». Першы сезон у ПСВ у Карласа прайшоў выдатна. У Эрэдывізіі Сальсіда згуляў у 33 з 34 матчаў каманды і стаў чэмпіёнам Нідэрландаў разам з камандай. У 2007 годзе пасля сыходу з ПСВ Міхаэля Рэйзігера Карлас узяў сабе нумар 3, такі ж як у нацыянальнай зборнай. Гэтак жа ён быў прызначаны віцэ-капітанам камандыTimmy Simons appointed as new captain of PSV . psv.nl. 5 снежня 2007 года Сальсіда падоўжыў дагавор з клубам да заканчэння сезона 2011/12Сальсидо продлил контракт с ПСВ . championat.ru.

«Фулхэм» У жніўні 2010 года Карлас перайшоў у склад англійскага клуба «Фулхэм» за 1,6 млн еўраКарлос Сальсидо перешел в «Фулхэм». premiership.ru. Дэбют Сальсіда за «дачнікаў» адбыўся 28 верасня 2010 года ў матчы чэмпіянату Англіі супраць «Блэкберн Роверс». У гэтым матчы Карлас зрабіў галявую перадачу на партнёра па камандзе Клінта Дэмпсі на 56-й хвіліне матча, які зраўняў лік у матчы 1:1.

«Тыгрэс УАНЛ» 17 жніўня 2011 года было абвешчана, што Сальсіда пяройдзе ў склад мексіканскага клуба «Тыгрэс УАНЛ» на правах арэнды да канца сезона. У сувязі з рабаваннем дому Карласа ў Лондане, ён прасіў, каб яго сям'я таксама пераехала ў Мексіку«Fulham's Carlos Salcido joins Tigres on season-long loan». BBC. У сваім першым сезоне ў Мексіцы, Сальсіда дапамог «УАНЛ Тыгрэс» перамагчы свой трэці чэмпіёнскі тытул, які стаў першым за апошнія больш чым трыццаць гадоў. 7 сакавіка 2012 года кіраўніцтва «Фулхэма» пацвердзіла, што Сальсіда далучыўся да мексіканскага клуба на сталай аснове.

«Гвадалахара» 20 мая 2014 года Карлас падпісаў дагавор са сваім былым клубам «Гвадалахарай». Разам з камандай стаў чэмпіёнам Мексікі і двойчы ўладальнікам Кубка Мексікі, а ў 2018 годзе перамог у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ.

«Веракрус» У студзені 2019 года далучыўся да клуба «Веракрус». У лістападзе 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Карлас дэбютаваў у зборнай Мексікі ў 2004 годзе. У 2005 годзе ён згуляў на Кубку канфедэрацый усе 5 матчаў зборнай Мексікі ў стартавым складзе. У паўфінальным матчы супраць зборнай Аргенціны ў дадатковы час ён забіў свой першы гол за зборную Мексікі. Сальсіда быў уключаны Рыкарда Ла Вольпэ ў склад зборнай на чэмпіянат свету па футболе ў Германіі, дзе згуляў 4 матчы. Улетку 2010 года Карлас у складзе нацыянальнай каманды паехаў на чэмпіянат свету 2010 у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе адгуляў усе матчы без заменаў. У складзе Алімпійскай зборнай Мексікі, Сальсіда стаў алімпійскім чэмпіёнам Летніх гульняў у Лондане.

Дасягненні Клубныя ПСВ Эйндхавен Чэмпіён Нідэрландаў (2): 2007, 2008 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2008

«УАНЛ Тыгрэс» Чэмпіён Мексікі: 2011 (а) Уладальнік Кубка Мексікі: 2014 (к)

«Гвадалахара» Чэмпіён Мексікі: 2017 (к) Уладальнік Кубка Мексікі (2): 2015 (а), 2017 (к) Уладальнік Суперкубка Мексікі: 2016 Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2018

Міжнародныя Мексіка Уладальнік Залатога кубка КАНКАКАФ: 2011 Пераможца летніх Алімпійскіх гульняў: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Мексікі Катэгорыя:Ігракі зборнай Мексікі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гвадалахара Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Ігракі ФК Тыгрэс УАНЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Веракрус Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Мексікі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года