Людміла Андрэеўна Пастаялка (, пасёлак Жданы Палтаўскай вобласці, УССР — , Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2002—2005).

Біяграфія Нарадзілася 17 жніўня 1941 года ў Палтаўскай вобласці ва Украіне.

У 1964 годзе скончыла Кіеўскі медыцынскі інстытут.

З 1964 па 1973 гады працавала ўчастковым лекарам-тэрапеўтам Брэсцкай дзіцячай паліклінікі.

У 1973—1992 гады — урач-педыятр, загалчык аддзяленнем, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай працы Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. З чэрвеня 1992 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы.

У кастрычніку 2001 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прызначана першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

30 ліпеня 2002 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 409 прызначаная Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

4 сакавіка 2004 года абрана старшынёй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

27 снежня 2005 года Указам Прэзідэнта № 629 вызвалена ад пасады Міністра аховы здароўя ў сувязі з пераводам на іншую працу.

З 28 снежня 2005 года і да сваёй смерці з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дэмаграфічнай бяспецы і сацыяльнаму развіццю.

Памерла 6 сакавіка 2007 годаПамерла Людміла Пастаялка. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (11 лістапада 2003) — «за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні лячэбна-прафілактычнай дапамогі» Ордэн Пашаны (2007)

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»

Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь