Давід Луіс Марэйра Марынью (; нар. , Дыядэма, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Фламенгу». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2010—2017).
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў клубе «Віторыя». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у аснове каманды і хутка стаў іграком асноўнага складу клуба. У 2006 годзе Давід Луіс дапамог «Віторыі» выйсці ў Серыю А, чым прыцягнуў увагу некалькіх клубаў у краіне і за мяжой.
31 студзеня 2007 года Давід Луіс, на правах арэнды, перайшоў у партугальскі клуб «Бенфіка», які шукаў замену Рыкарду Рошы, які сышоў у «Тотэнхэм Хотспур»Benfica replace Ricardo Rocha. UEFA. Давід дэбютаваў у складзе каманды ў матчы 1/16 Кубка УЕФА супраць французскага «Пары Сен-Жэрмен», замяніўшы траўмаванага Луізана. «Бенфіка» трывала паражэнне ў матчы з лікам 1:2, але выйшла ў наступны раўнд, перамогшы з агульным лікам 4:3. Па заканчэнні сезона Давід Луіс падпісаў 5-гадовы кантракт з «Бенфікай». Партугальская клуб выплаціў «Віторыі» 500 тысяч еўра за абаронцу. Аднак у новым сезоне Луіс правёў толькі 13 гульняў, часцяком прайграючы канкурэнцыю партнёрам па камандзе.
1 лютага 2011 года Давід Луіс стаў іграком «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 5 гадоўДавид Луис подписал контракт с «Челси» . championat.ru. 6 лютага 2011 года Луіс дэбютаваў за лонданскі «Чэлсі», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Ліверпула».
23 мая 2014 года, «Чэлсі» і французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» абвясцілі аб пагадненні на нераход Луіса ў парыжскі клуб. Дамова былаканчаткова зацверджана 10 чэрвеня, калі адчынілася трансфернае акно. Як паведамляецца, сума ўгоды склала да 40 мільёнаў фунтаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для абаронцыTransfer news: Chelsea and PSG agree terms on transfer of David Luiz. Sky Sports..
Улетку 2016 года новы галоўны трэнер парыжан Унаі Эмеры павідаміў Давіду Луісу, што той не будзе мець месца ў аснове каманды ў новым сезоне. 31 жніўня 2016 года Давід Луіс вярнуўся ў «Чэлсі» за 34 млн фунтаўДавид Луиз вернулся в «Челси». by.tribuna.com..
У жнўні 2019 года перайшоў у лонданскі «Арсенал»«Арсенал» подписал Давида Луиза. by.tribuna.com.. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2021 года.
У верасні 2021 года вярнуўся ў Бразілію, далучыўшыся да «Фламенгу»Давид Луиз стал игроком "Фламенго". football.by..
Міжнародная кар’ера 10 жніўня 2010 года Луіс дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША, у якой бразільцы атрымалі перамогу з лікам 2:0.
Дасягненні Клубныя «Віторыя»: Чэмпіён штата Баія: 2005
«Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі: 2010 Уладальнік Кубка партугальскай лігі (3): 2009, 2010, 2011
«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі: 2017 Уладальнік Кубка Англіі (2): 2012, 2018 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012 Пераможца Лігі Еўропы (2): 2013, 2019
«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка Францыі (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка французскай лігі (2): 2015, 2016 Уладальнік Суперкубка Францыі (3): 2014, 2015, 2016
«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі: 2020 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2020
«Фламенгу»: Уладальнік Кубка Бразіліі: 2022 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2022
Міжнародныя Бразілія: Пераможца Кубак канфедэрацый: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Віторыя Салвадор