Азаронава — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 5 км на ўсход ад вёскі Смалоўка, у басейне ракі Аўсянка.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,92 км.

Вакол возера забалочаны хмызняк.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна