Ма́рка Вера́ці (; нар. , , Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Арабі» з Дохі і нацыянальнай зборнай Італіі.
Клубная кар’ера Вераці пачаў выступы ў моладзевай акадэміі клуба «Пескара», з’яўляючыся тэхнічна адораным плэймэйкерам з добрым дрыблінгамMarco Verratti . SKY.it.. Дэбютаваў у складзе асноўнай каманды клуба ў сезоне 2008/09. У сезоне 2009/10 пачаў рэгулярна прыцягвацца да гульняў клуба, стаўшы адным з ключавых ігракоў у камандзе.
18 ліпеня 2012 года Вераці падпісаў пяцігадовы кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен». Дэбютаваў за парыжан 11 жніўня 2012 года ў хатнім матчы супраць «Лар’яна».
У верасні 2023 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Арабі».
Міжнародная кар’ера 15 жніўня 2012 года Вераці дэбютаваў за зборную Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі, які праходзіў у швейцарскім Берне. Гульня скончылася перамогай ігракоў з Брытанскіх астравоў.
Дасягненні «Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (9): 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023 Уладальнік Кубка Францыі (6): 2015, 2016, 2017, 2018, 2020, 2021 Уладальнік Кубка французскай лігі (6): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020 Уладальнік Суперкубка Францыі (9): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022
Італія: Чэмпіён Еўропы: 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пескара Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Арабі Доха Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе