Асабняк Кацнельсон — будынак у Бабруйску па вуліцы вул. Інтэрнацыянальнай (былая вул. Прысутная), 25, створаны ў стылі мадэрн.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1912 годзе, спачатку належаў купчысе Канцельсон. Гаспадыня асабняка, купчыха 1-й гільдыі Пая-Брайна Кацнельсон, займалася гандлем лесам. У 1901 годзе абарот яе фірмы склаў два мільёны рублёў у год, а імя Кацнельсон было добра вядома за межамі Расійскай імперыі, у прыватнасці, на англійскім рынку. Яе сын, , па спецыяльнасці фізік-эксперыментатар, быў грамадскім дзеячам і дэпутатам Дзяржаўнай думы I склікання ад Курляндскай губерні.

З лістапада 1918 года ў будынку дзейнічаў павятовы рэвалюцыйны камітэт, у гонар чаго ў 1958 г. на будынку была адкрытая памятная дошка.

Сёння ў сценах асабняка працуе гарадская бібліятэка, унутраная планіроўка нядрэнна захавалася.

Архітэктура

Будынак з’яўляецца тыповым прыкладам «апартаментаў» заможных месцічаў. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Будынак аднапавярховы, драўляны, Г-падобны ў плане, завершаны двухсхільным дахам. Галоўны фасад дэкараваны двума двухпавярховымі вежамі з шатрамі. У цэнтры вылучаецца круглая мансарда з выхадам на балкон. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем розных па памеры памяшканняўДом купчихи Кацнельсон .

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Бабруйска Катэгорыя:Асабнякі Катэгорыя:1912 год у Бабруйску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска Катэгорыя:Збудаванні Бабруйска ў стылі мадэрн