Бітва пад Віцебскам 6 чэрвеня 1664 года — эпізод вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, пераможнае для вялікалітоўскага боку баявое сутыкненне з маскоўскім войскам.

Восенню 1663 года кароль Ян Казімір з вялікім войскам рушыў на правабярэжную Украіну. У студзені 1664 года войскі Рэчы Паспалітай увайшлі на Севершчыну, тым часам тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы. Вясной 1664 года частка войскаў на чале з польным гетманам літоўскім Міхалам Казімірам Пацам пакінула галоўныя каралеўскія сілы і рушыла на поўнач, каб супрацьстаяць войску Івана Хаванскага.

Маскоўскае войска рушыла па ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага, «выпаліла і высекла» на сваім шляху Дуброўна, Оршу, Чарэю і Талачын, «палілі да самага Барысава»Курбатов О. А. Из истории военных реформ в России во 2-й половине XVII века. Реорганизация конницы на материалах Новгородского разряда 1650-х — 1660-х гг./Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук, М., 2002, стр. 162—163, а потым да лета стаяла каля Віцебска, збіраючы харч і чакаючы папаўнення.

У лютым Пац разбіў пад Бранскам маскоўскае войска на чале з БаратынскімPacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / ułożone i wydane przez Józefa Wolffa і рушыў ад Старадуба да Магілёва.

Першыя сутычкі адбыліся 5 чэрвеня 1664 года. Бітва пачалася 6 чэрвеня на Лучосе. У баі маскоўцы захапілі гетманскую харугву ПацаРГАДА. Ф. 210. Смотренные списки, № 20, л 640—643. Курбатов О. А. Морально-психологические аспекты тактики русской конницы в середине XVII века // Военно-историческая антропология. Ежегодник, 2003 / 2004. Новые научные направления. М., 2005. С. 193—213.. Але пасля маскоўская кавалерыя, якая наступала без падтрымкі пяхоты, была адкінута і разбеглася, замест збору ў лагеры. Так, наўгародскія казакі ўцяклі да самага НоўгарадуКурбатов О. А. Морально-психологические аспекты тактики русской конницы в середине XVII века // Военно-историческая антропология: Ежегодник, 2003/2004: Новые научные направления. — М., 2005. — С. 193—213. Пасля гэтага войска Хаванскага, дзе засталася адна пяхота, было разбіта. Хаванскі з рэштай войска ледзь прабіўся да Віцебска, дзе яму дапамог маскоўскі гарнізон.

Пасля паражэння цар адхіліў Хаванскага ад камандавання і прызначыў новага ваяводу — Юрыя Даўгарукава.

Катэгорыя:Бітвы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Катэгорыя:1664 год у Еўропе Катэгорыя:Канфлікты 1664 года Катэгорыя:Падзеі 6 чэрвеня Катэгорыя:Гісторыя Віцебска Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі