Ёст Мараўскі, таксама Ёшт, або Ёдак (, або ;  — , Брно) — маркграф Маравіі з 1375 года, курфюрст Брандэнбурга з 1388 года, і кароль Германіі з 1 кастрычніка 1410 года з Люксембургскай дынастыі.

Біяграфія Ёст быў старэйшым сынам мараўскага маркграфа Іагана Генрыха, брата імператара Карла IV, і Маргарыты, дачкі князя опаўскага. Ён атрымаў добрую адукацыю і досыць эфектыўна кіраваў спадчыннымі ўладаннямі свайго бацькі, аднак, паводле некаторых крыніц, адрозніваўся прагнасцю, вераломствам і ганарыстасцю.

Пасля смерці бацькі ў 1375 годзе Ёст падзяліў прастол Маравіі са сваім малодшым братам Пракопам. Аднак ужо ў 1381 годзе паміж братамі ўспыхнула вайна, якая працягвалася, з перапынкамі, да самай смерці Пракопа ў 1405 годзе.

У 1383 годзе стрыечны брат Ёста — кароль Германіі Венцэль — прызначыў яго генеральным вікарыем Італьянскага каралеўства.

Затым Ёст удзельнічаў у паходах у Венгрыю іншага свайго стрыечнага брата Жыгімонта, які прэтэндаваў на венгерскі каралеўскі прастол, і атрымаў за сваю падтрымку заходнюю Славакію з Пожанню. Жыгімонт, які увесь час меў фінансавыя цяжкасці, у 1388 годзе саступіў Ёсту курфюрства Брандэнбург за 565 тысяч гульдэнаў. У тым жа годзе Венцэль перадаў яму радавое графства Люксембург з шэрагам ленаў у Эльзасе.

150px|left|thumb|Герб Ёста, які аб'ядноўвае элементы гербаў Люксембурга і Брандэнбурга

У 1392 годзе Ёст уступіў у саюз з Жыгімонтам і Альбрэхтам IV Аўстрыйскім супраць караля Венцэля і свайго роднага брата Пракопа. Падчас вайны Ёсту ўдалося паланіць караля ў Бераўне (1394 год), але неўзабаве ён быў вымушаны вызваліць Венцэля. У 1397 годзе Ёст памірыўся з каралём і атрымаў за вызваленне апошняга Лужыцы і Брандэнбург.

Аднак вайна хутка разгарэлася зноў і працягвалася да 1405 года, прычым Ёст дзейнічаў у саюзе з Рупрэхтам Вітэльсбахам, якому ў 1400 годзе ўдалося зрынуць Венцэля з германскага прастола.

Пасля смерці Рупрэхта ў маі 1410 года Ёст быў выбраны каралём Германіі, але з-за супраціўлення Жыгімонта Люксембургскага, які таксама прэтэндаваў на імператарскі тытул, не паспеў каранавацца, а ў пачатку 1411 года сканаў.

Сям'я Ёст быў у шлюбе з Лізаветай Пяст, дачкой Уладзіслава, князя апольскага і палаціна Венгрыі, аднак дзяцей не меў.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі германскія Катэгорыя:Люксембургская дынастыя Катэгорыя:Маркграфы брандэнбургскія Катэгорыя:Герцагі люксембургскія Катэгорыя:Маркграфы мараўскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя