Глаго́ўскае княства (), або Гло́гаўскае княства (), або герцагства Гло́гау () — адно з сілезскіх княстваў, якім кіравалі сілезскія Пясты. Сталіцай быў Глогаў.

thumb|Глагоўскае княства (цёмна-сіняе) пры Конрадзе Танканогам У 1177 годзе Конрад Танканогі, малодшы сын Уладзіслава II Выгнанніка, атрымаў асобнае ўладанне, цэнтрам якога стаў Глогаў. Конрад не меў дзяцей, і пасля яго смерці паміж 1180 і 1190 гадамі княства ў спадчыну было атрымана яго старэйшым братам Баляславам I Высокім.

Ізноў самастойным Глагоўскае княства стала пасля гібелі ў 1241 годзе ў бітве пры Лягніцы ўнука Баляслава Генрыха II Набожнага. Пры падзеле яго ўладанняў Глогаў перайшоў да Конрада I.

thumb|Глагоўскае княства (зялёнае) пры Конрадзе I Пры сыне Конрада Генрыху III тэрыторыя княства паменшылася, таму што яго брат Конрад атрымаў у 1273 годзе Сцінаву і Жагань, а ў 1312 годзе (пасля яго смерці) аддзяліліся Алясніца і Волаў. Пасля таго як у 1331 годзе, не пакінуўшы спадчыннікаў, памёр сын Генрыха Прэмка II, чэшскі кароль Іаан Люксембургскі падпарадкаваў княства Чэхіі.

thumb|У 1331 годзе У 1337 годзе княства атрымаў Генрых I Яворскі, пасля смерці якога княства зноў адышло да Чэхіі. У 1349 годзе Карл IV падзяліў княства, пакінуўшы адну палову пад сваім кіраваннем, а іншую перадаўшы герцагу саганскаму Генрыху V Жалезнаму.

Пасля смерці ў 1476 годзе Генрыха XI (праўнука Генрыха V Жалезнага) пачалася барацьба паміж яго стрыечным братам герцагам саганскім Янам II Вар'ятам і цесцем Генрыха XI курфюрстам Брандэнбурга Альбертам III Ахілесам. Альберт III Ахілес захапіў у 1482 годзе паўночную частку герцагства. Ян II працягнуў вайну і гэта прывяло да таго, што ў 1488 годзе Мацвей Корвін адабраў герцагства ў Яна і перадаў яго свайму пазашлюбнаму сыну Яну Корвіну.

Пасля смерці ў 1490 годзе Мацвея Корвіна каралём Чэхіі стаў Уладзіслаў II Ягелон, які перадаў герцагства сваім братам Яну Ольбрахту і Жыгімонту. У 1506 годзе герцагства ўвайшло ў землі багемскай кароны, якія пасля 1526 гады былі атрыманы ў спадчыну Габсбургамі.

Аж да канца Першай сілезскай вайны Глогаў уваходзіў у склад Чэшскага каралеўства, а ў 1742 годзе перайшоў да Прусіі.

Кіраўнікі

Першае стварэнне Конрад Танканогі (1177 — паміж 1180 і 1190)

Другое стварэнне Конрад I Глагоўскі (1248—1273) Генрых III Глагоўскі (1274—1309) Мацільда Браўншвайг-Люнебургская (1309—1318) Пшэмысл Глагоўскі (1318—1331) Канстанцыя Свідніцкая (1331)

Трэцяе стварэнне Генрых I Яворскі (1337—1346)

Катэгорыя:Сілезскія княствы