Маўкольд Расціславіч — гіпатэтычны князь з роду Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў).
Паводле Васкрасенскага летапісу, сын князя Расціслава. У 1129 годзе разам з бацькам, старэйшым братам Давілам і іншымі полацкімі князямі сасланы ў Візантыю. Пазней вільняне паслалі па Давіла і Маўкольда ў Візантыю, каб Давіл сеў на стальцы у Вільні. Паводле Васкрасенскага ж летапісу, князь Маўкольд меў сына Міндоўга. Пасля гібелі ўсіх нашчадкаў Міндоўга ўлада ў Літве перайшла да нашчадкаў старэйшага брата — Давіла, ад якога летапіс выводзіць радавод вялікіх князёў літоўскіх.
Крыніцы
Літаратура ПСРЛ. Т. VII.
Катэгорыя:Ізяславічы Полацкія