Бялец — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вярэчча, у басейне ракі Аўсянка.

Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.

Знаходзіцца сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м. Выцякае ручай у возера Мядзесна.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна