Успол — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 31 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Прудняне, у басейне ракі Аўсянка.
Назва Казімерас Буга збліжаў назву возера Успол з назвай усходнелітоўскага мястэчка Ušpaliai, і элемент pal- звязваў з palios «вялікае балота»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1958. C. 544..
Гідраграфія Плошча паверхні 0,004 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,09 км. Даўжыня берагавой лініі 0,27 км.
Схілы катлавіны невыразныя. Знаходзіцца на забалочанай пойме ракі Крапіўка (цячэ праз возера).
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна