Даран Томас Дэніел Гібсан (; нар. , , Паўночная Ірландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Солфард Сіці» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі.

Клубная кар’ера

«Манчэстэр Юнайтэд» Гібсан гуляў за дзіцяча-юнацкі клуб з прадмесця Дэры, пакуль у 2004 годзе не перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд». Даран дэбютаваў у клубе 26 кастрычніка 2005 года ў матчы Кубка лігі супраць «Барнета», выйшаўшы на замену Лі Марціну. У сезоне 2005/06 рэгулярна гуляў за рэзервовую каманду «Манчэстэра». Ладна павандраваўшы па арэндах, нарэшце, у сезоне 2008/09 Даран пачаў апраўдваць надзеі і ўсё часцей трапляў у асноўны склад клуба. У сезоне 2009/10 Даран працягваў упэўнена гуляць і стаў адным з самых перспектыўных ігракоў Прэм’ер-лігі. Гібсан, які быў вядомы на той час як майстар далёкіх удараў, менавіта далёкімі ўдарамі забіў два галы ў браму «Тотэнхэма» ў матчы на Кубак лігі.

«Эвертан» 13 студзеня 2012 года Гібсан падпісаў кантракт з «Эвертанам» за неназваную суму«Darron Gibson joins Everton». ManUtd.com. Ён стаў чацвёртым экс-іграком «Юнайтэд», які падпісаў кантракт з «Эвертанам», пасля Філа Невіла, Тыма Говарда і Луі Саа«Manchester United misfit Darron Gibson set for £1 million switch to Everton». The Daily Telegraph.. Дэбютаваў у складзе клуба на наступны дзень у матчы супраць «Астан Вілы», які скончыўся ўнічыю 1:1«Aston Villa 1 — 1 Everton». BBC Sport.. Трывала гуляў у складзе каманды толькі ў першыя два сезона, пасля чаго з’яўляўся на полі эпізадычна.

«Сандэрленд» У студзені 2017 года разам з партнёрам па камандзе Браянам Аўеда перайшоў у «Сандэрленд», з трэнерам якога Дэвідам Моесам працаваў раней у «Эвертане»«Сандерленд» подтвердил трансферы Овьедо и Гибсона. by.tribuna.com.. Пакінуў «Сандэрленд» у сакавіку 2018 года.

«Уіган Атлетык» У жніўні 2018 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Уіган Атлетык». Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў каманду.

«Солфард Сіці» У лютым 2020 года падпісаў паўгадавы кантракт з клубам Лігі 2 «Солфард Сіці».

Міжнародная кар’ера Даран стаў прычынай рознагалоссяў паміж Ірландскай футбольнай асацыяцыяй і Футбольнай асацыяцыяй Ірландыі аб правамернасці ігракоў тых, хто нарадзіўся ў Паўночнай Ірландыі прадстаўляць Рэспубліку Ірландыя на міжнародным узроўні. У большасці сваёй, ігракі, якія не нарадзіліся на тэрыторыі Асацыяцыі павінны пераканаць ФІФА у тым, што ў іх сапраўды ёсць «сувязь», гэта значыць паходжанне або месца жыхарства, з гэтай тэрыторыяй. Аднак, унікальнае становішча ў Паўночнай Ірландыі, дзе грамадзянства Рэспублікі Ірландыя з’яўлялася правам «першародства» кожнага чалавека, які нарадзіўся на востраве Ірландыя, азначала, што Гібсан меў права выступаць за зборную Рэспублікі Ірландыя на міжнародным узроўні.

Дасягненні Манчэстэр Юнайтэд Чэмпіён Англіі: 2011 Уладальнік Кубка лігі (2): 2009, 2010 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Ірландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ірландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Солфард Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Уіган Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Антверпен