Казі́меж Марцінке́віч (, нар. 20 снежня 1959, Гожаў Велькапольскі, Любушскае ваяводства, Польшча) — польскі палітык, у 2005—2006 прэм'ер-міністр ва ўрадзе партыі «Права і справядлівасць», членам якой ён з'яўляецца.
Біяграфія Па адукацыі фізік. Адукацыю атрымаў ва Урацлаўскім універсітэце і Універсітэце Адама Міцкевіча (Познань). Працаваў настаўнікам у Гожаве Велькапольскім. Удзельнічаў у «Салідарнасці».
Быў віцэ-міністрам адукацыі, дэпутатам парламента.
Калі пасля перамогі партыі «Права і справядлівасць» на парламенцкіх выбарах 2005 года прэм'ерам быў нечакана прызначаны Марцінкевіч, а не лідар «ПіС» і брат прэзідэнта Ярослаў Качыньскі, апанент «ПіС» Марак Бароўскі расшыфраваў папулярнае ў Польшчы скарачэнне TKM («цяпер, б…, мы») як «Teraz Kolega Marcinkiewicz» («цяпер калега Марцінкевіч»)• Felieton — Marek Borowski — TKM, czyli Teraz Kolega Marcinkiewicz [5-10-2005] .
У 2006 годзе балатаваўся на пасаду мэра Варшавы, у другім туры прайграў Ханне Гранкевіч-Вальц.
Спасылкі
Казімеж Марцінкевіч Сайт Казімежа Марцінкевіча
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Польшчы Катэгорыя:Члены партыі «Права і справядлівасць»