Assassin’s Creed IV: Black Flag () — камп’ютарная гульня ў жанры экшан ад трэцяй асобы з адкрытым светам, якая была выпушчана 28 кастрычніка 2013 года. Галоўным героем з’яўляецца пірат Эдвард Кенуэй — дзед Конара з Assassin’s Creed 3. Дзеянне гульні разгортваецца на Карыбах ў XVIII стагоддзі.
Агульная інфармацыя пра гульню
Уся гульня ўяўляе сабой успаміны далекіх продкаў, якія галоўны герой перажывае зноў з дапамогай спецыяльнай прылады — Анімуса, каб сінхранізаваць сваю памяць з памяццю продкаў. Успаміны дзеляцца на паслядоўнасці (часткі) і асобныя падзеі (місіі). Амаль у кожнай місіі ёсць дадатковыя даручэнні. Калі выканаць усе даручэнні, то асобны ўчастак памяці будзе сінхранізаваны на 100 %. Калі ж гэтага не ўдалося зрабіць з першага разу, то заўседы можна вярнуцца ў пройдзеную місію, увайшоўшы ў меню і выбраўшы адпаведны радок. Галоўны герой Assassin’s Creed 4 — Эдвард Кенуэй — малады брытанец з «смагай небяспекі і прыгод», які ператвараецца з капера у пірата, і хутка аказваецца ўцягнуты ў вайну між Асасінамі і Тампліерамі. Справа адбываецца на пачатку 18 стагоддзя (Залаты Век Пірацтва) на выспах Карыбскага мора. У гульні можна сустрэць вядомых піратаў Чорную Бараду () і Чарльза Вейна ().
Геймплэй Асноўныя персанажы
Эдвард Джэймс Кенуэй — галоўны герой гульні, брытанскі капер, які стаў пасля піратам і членам Ордэна Асасінаў. Народжаны ў Суенсі, Уэльс. З'яўляецца бацькам Хэйтэма, дзедам Конара і далекім продкам Дэзманда Майлса.
Сістэмныя патрабаванні
Мінімальная канфігурацыя:
Аперацыйная сістэма: Windows Vista SP1 ці SP Windows 7 або Windows 8 (32/64bit);
Працэсар: Intel Core 2 Quad Q8400 2,6 ГГц або AMD Athlon II X4 620 2,6 ГГц;
Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 260 або AMD Radeon HD 4870 (512 Мб відэапамяці з Shader Model 4.0);
Аператыўная памяць: 2 ГБ;
Вольнае месца на цвердым дыску: 30 ГБ.
Рэкамендуемая канфігурацыя:
Аперацыйная сістэма: Windows Vista SP2 або Windows 7 SP1 ці Windows 8 (32/64bit);
Працэсар: Intel Core i5 2400S 2,5 ГГц або AMD Phenom II X4 940 3,0 ГГц;
Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 470 або AMD Radeon HD 5850 (1024 Мб відэапамяці, шэйдары 5.0);
Аператыўная памяць: 4 ГБ.
Вольнае месца на цвердым дыску: 30 ГБ.
Відэакарты, якія падтрымліваюцца гульней пры рэлізе: NVIDIA GeForce GTX 260, GT400, GT500, GT600, GT700 або серыі AMD Radeon HD4870 і HD5000, HD6000, HD7000.
Спасылкі
http://games.mail.ru/pc/games/assassin_s_creed_4_black_flag/ http://gamesisart.ru/pc/Assassins_Creed_4_Prohozhdenie.html#Game_Info
Катэгорыя:Відэагульні 2013 года Катэгорыя:Відэагульні жанру прыгодніцкі экшан Катэгорыя:Відэагульні пра піратаў Катэгорыя:Відэагульні з адкрытым светам Катэгорыя:Гульні для PlayStation 4 Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Nintendo Switch Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Гульні для Xbox One Катэгорыя:Assassin’s Creed