Metro 2033: Last Light (бел. Метро 2033: Прамень надзеі) — постапакаліптычная відэагульня ў жанры шутар ад першай асобы, сіквел гульні Metro 2033. Распрацоўшчыкам гульні была ўкраінская студыя 4А Games, выдаўцом гульні павінна была выступаць кампанія THQ, аднак з-за яе банкруцтва гульню выдавала кампанія Deep Silver. Афіцыйны выпуск адбыўся 13 мая 2013 года, у Беларусі і краінах СНД 17 мая.

Гісторыя распрацоўкі Аўтары гульні вырашылі не браць за аснову падзеі другой кнігі Дзмітрыя Глухоўскага. Замест гэтага гульня стала прамым працягам першай часткі. Галоўным героем Metro: Last Light зноў стаў Арцём, які на гэты раз павінен прадухіліць грамадзянскую вайну паміж насельнікамі розных станцый маскоўскага метро. Прэзентацыя Metro: Last Light праходзіла падчас выставы E3 2011.

На спецыяльнай канферэнцыі для інвестараў THQ напрыканцы 2011 фінансавага года генеральны дырэктар кампаніі Браян Фарэл () афіцыйна пацвердзіў распрацоўку Metro: Last Light.

Журналісты, якія пабывалі ў Лондане на паказе дэма-версіі гульні, паведамілі, што гульня выглядае выдатна, у гульні засталіся стэлс-місіі, перастрэлкі выглядаюць нашмат лепш тых, што былі ў арыгінальнай Metro 2033. Сіквел распрацоўваўся на аснове трох галоўных прынцыпаў: першы — гэта захаваць атмасферу жаху першай часткі, другі — павялічыць набор зброі, трэці — удасканаліць тэхналогіі Metro 2033. Распрацоўшчыкі абяцалі захаваць усе лепшае, што было ў Metro 2033, аптымізаваць графічны рухавік і выправіць недахопы. Для гульні быў створаны паўнавартасны сеткавы рэжым.

Сюжэт Падзеі гульні адбываюцца ў 2034 годзе, праз год пасля падзей Metro 2033, падчас якіх галоўны герой Арцём ракетны ўдарам знішчыў Чорных — таямнічых істот, якія нібыта пагражалі тым, хто выжыў у маскоўскім метрапалітэне пасля ядзернай вайны. Нейтральны міратворчы ордэн «Спарта», да якога Арцём далучыўся ў папярэдняй гульні, часткова заняў бункер Д6, які яшчэ не да канца даследаваны і, меркавана, мае вялікія багацці. Супернікі «Спарты» — камуністычная Чырвоная лінія і фашысцкі Чацвёрты рэйх — спадзяюцца захапіць бункер і яго багацці. Арцём дагэтуль не ўпэўнены, што Чорных трэба было знішчаць. Загадкавы падарожнік Хан паведамляе, што адна істота з Чорных усё ж выжыла. Кіраўнік «Спарты» Мельнік адпраўляе Арцёма і сваю дачку Ганну дабіць істоту.

Гл. таксама Metro 2033 Metro 2033 Redux

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Відэагульні 2013 года Катэгорыя:Відэагульні па кнігах Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ва Украіне Катэгорыя:Гульні, сертыфікаваныя для Games for Windows Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Гульні для Xbox One Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для PlayStation 4 Катэгорыя:Гульні для Nintendo Switch Катэгорыя:Масква ў культуры і мастацтве Катэгорыя:Гульні для Linux Катэгорыя:Шутары ад першай асобы