Се́лішча (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вусценскага сельсавета. Знаходзіцца побач з ракой Днепр.
Паводле перапісу 2009 года, у вёсцы жыло 28 чалавек, паводле перапісу 2019 — 19 чалавек.
У 2018 годзе мясцовым жыхаром Юрыем Аляксандравічам Нагорным у Селішчы быў адкрыты прыватны музей «Тамарына сядзіба». Музей прысвечаны сям'і Нагорных і названы ў гонар Тамары Іванаўны Нагорнай — стваральніцы школьных музеяў у Барані.
Побач з вёскай знаходзіцца затоплены кар'ер, які быў адмыслова зарыблены, у тым ліку карпамі, ён з'яўляецца папулярным месцам для рыбалкі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вусценскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна