Но́вае Хо́рабрава. Сустракаюцца таксама варыянты Но́вае Харабро́ва (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавета.

Гісторыя

У пачатку 20 стагоддзя — фальварак Машкоўскай воласці Аршанскага павета, які належаў Хлюдзінскім. Фальварак меў 198 дзесяцін зямлі, млын і карчму. У 1923 годзе — хутар Новае Хорабрава, дзе налічвалася 25 жыхароў. На 1 студзеня 1998 года ў населенным пункце было 82 двары і 176 жыхароўПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.510. ISBN 985-11-0170-2..

Вядомыя асобы

Міхаіл Іванавіч Лашанкоў (нар. 1951) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1990).

Спасылкі

Катэгорыя:Забалацкі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна