Асі́наўка (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пішчалаўскага сельсавета.

У 1792 годзе налічвалася 6 двароў. Уваходзіла ў склад маёнтка «Межаўскі ключ» Любамірскіх. У пачатку 20 стагоддзя ў Машкоўскай воласці Аршанскага павета, 10 двароў, каля 90 жыхароў. Вёсцы належалі 84 дзесяціны зямлі. У 1923 годзе — 99 жыхароўПамяць. Орша. Аршанскi раён : у 2 кнiгах : гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Кн. 2. Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2000. С. 490..

Да 29 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Машкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971)..

Вядомыя асобы Цімафей Емяльянавіч Салтановіч (1912—1976) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Спасылкі

Катэгорыя:Пішчалаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна