Муха́нава (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пішчалаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.. У пачатку 20 стагоддзя — хутар Машкоўскай воласці Аршанскага павета, які належаў Лубянскім (адзін двор і 20 жыхароў). Хутар меў 450 дзесяцін зямлі, у тым ліку 400 дзесяцін лесу. У 1940 годзе ў вёсцы было 28 двароў і 86 жыхароў. Па стане на 1 студзеня 1998 года — 19 двароў і 34 жыхарыПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.510. ISBN 985-11-0170-2..
Катэгорыя:Пішчалаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна