Рэ́пухава (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Смальянскага сельсавета.
Гісторыя Вядома як Рэпухаў з 1435 года, калі князь Аляксандр Адзінцэвіч, названы па сваім маёнтку Рэпухаўскім, браў удзел на баку вял.кн. Свідрыгайлы у бітве пад Вількамірам і пасля паразы з’ехаў разам з сынам да Масквы. Вял.кн. Жыгімонт канфіскаваў тады Рэпухаўскі маёнтак і надаў яго літоўскаму пану Юшку Гойцавічу. Пан Юшка завяшчаў сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай29. Гарадняны // Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 228. і даннікамі Шырневічамі — жонцы Ганне Даўгірдаўне. Пані Ганна, пасля смерці пана Юшкі, другім разам выйшла замуж за пана Івана Іллініча і ў 1481 годзе падарыла яму спадчыну па першым мужы.Насевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64, 70-73.
У 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
Спасылкі
Катэгорыя:Смальянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна