Астраханскі паход 1554 года — баявая аперацыя маскоўскіх войск вясной—летам 1554 года. Частка маскоўскай кампаніі па падпарадкаванні Астраханскага ханства.
Пасля ўзяцця Казані вялікі князь маскоўскі Іван Васілевіч вырашыў падпарадкаваць Астраханскае ханства, каб кантраляваць увесь басейн Волгі і атрымаць просты выхад у Каспійскае мора. Прычынай пачатку ваенных дзеянняў стала паланенне астраханскім ханам Ямгурчэям маскоўскіх паслоў у Астрахані. Вясной 1554 года па Волзе ў бок Астрахані адправіліся войскі (30 тысяч чалавек) на чале з князем Ю. І. Пронскім-Шамякіным. Маскоўскі авангард пад камандаваннем князя А. Вяземскага 29 чэрвеня 1554 года каля Чорнага вострава (раён Валгаграда) разбіў галаўныя сілы астраханцаў. Пасля гэтага Ямгурчэй не стаў уступаць у новую бітву і пры набліжэнні маскоўцаў да Астрахані ўцёк адтуль у турэцкую крэпасць Азоў. Маскоўцы без бою занялі Астрахань. На астраханскі сталец узведзены супернік Ямгурчэя і саюзнік вялікага князя маскоўскага — хан Дервіш-Алі.
Крыніцы
Катэгорыя:Войны Маскоўскай дзяржавы Катэгорыя:Гісторыя Астрахані Катэгорыя:Астраханскае ханства Катэгорыя:1554