«Viede...» (Ад санскрыта - спасціганне альбо пазнанне) — другі музычны альбом праекта Pragnavit, выдадзены ў 1998 годзе на лэйбле Possession Productions, у фармаце аўдыёкасетаў.

Альбом прысвечаны тэме рытуальнай ініцыяцыі ў Крыўскай Традыцыі.

На вокладцы змешчаны здымак "Шклоўскага ідала", які пазней будзе выкарыстаны пры афармленні наступнага альбома Svietacjam.

Спіс кампазіцый «Vielic nietrau» (Веліч нетраў) - 4:14 «Marmytannie ducham Bjazljuddzja» (Мармытанне духам Бязлюддзя) - 8:29 «Cujcie!» (Чуйце!) - 8:39 «Smierc Dazboga» (Смерць Дажбога) - 2:30 «Viede...» - 8:23 «Adzinota» (Адзінота) - 4:11 «Skavany» (Скаваны) - 7:58

Катэгорыя:Альбомы Pragnavit Катэгорыя:Альбомы 1998 года