Амяла́ бе́лая, Амяла, Амела белая, Вяха (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны куст сямейства амяловых.

Арэал і экалогія

Мяжа распаўсюджання амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі Ліда—Гомель. Паразітуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады амялы, пасля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы, і насенне, якое выдаляецца са страўніка з экскрэментамі.

Значэнне і выкарыстанне

З ягадаў амялы вырабляюць гэтак званы , які ўжываецца ў паляванні на малых птушак. Экстракт з маладых лісцяў ужываюць для лячэння ранніх стадый гіпертанічнай хваробы.

Літаратура

Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. — Менск: «Беларусь», 1993. ISBN 5-338-01035-6

Катэгорыя:Санталавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе