Прудзі́нкі (, ) — вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валынецкага сельсавета.

У 1924—1975 гадах цэнтр Прудзінкаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Шайтараўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Геаграфія Знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 157 км ад Віцебска, за 5 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Беніслаўскага, на аўтамабільнай дарозе Верхнядзвінск—Полацк.

Насельніцтва 2000 год — 340 жыхароў, 75 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Крыніцы

Літаратура

Лист карты N-35-9. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Валынецкі сельсавет (Верхнядзвінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна