Пра́нікі (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 35,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 41,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебска.
Гісторыя У 18 стагоддзі вёска Пранікі ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння ў 1772 годзе да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета (утвораны ў 1777 годзе ў Полацкай губерні). 12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Пранікі ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце Віцебскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя вёска Пранікі ў складзе маёнтка «Каспляны», які належаў графу Аляксандру Міхаілу Пацею (1774—1846). З 1819 года маёнткам Каспляны валодаў памешчык Іван Нісцілоўскі, які меў 6907 дзесяцін зямлі. У 1840 годзе пасля смерці Івана Нісцілоўскага маёнтак перайшоў яго брату Ігнату. Згодна з інвентаром 1846 года ўласнасць спадчыннікаў Фёдара Багдановіча. У 1866 годзе Суражскі павет скасаваны, вёска Пранікі ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1906 годзе Пранікі адносілася да Курашчанскай сельскай грамады. Пасля вяртання ў склад БССР з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі. Да вайны ў Праніках быў арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». 20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць, у якую ўвайшоў Суражскі раён. У 1939 годзе ў Пранікі былі пераселены вёска Касачавіны. У верасні і лістападзе 1942 года ў вёсцы Пранікі былі разбураны ўсе двары і было забіта 120 чалавек. На фронце загінуў 21 чалавек, у партызанах — 26 чалавек. Тут дзейнічала партызанская брыгада «імя А. Ф. Данукалава». 16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчанкоўскага сельсавета перанесены ў в. Балашы і сельсавет стаў называцца Балашоўскім. Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне. 22 снежня 1960 года Балашоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя была перададзена Суражскаму пассавету. У 2000 годзе ў складзе калгаса Чырвоны сцяг (цэнтр вёска Рабава). З 25 жніўня 2003 года — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Рабава» (СВК «Рабава»).
Насельніцтва 10 двароў, 88 жыхароў (1785) 11 двароў, 134 жыхары (1846) 19 двароў, 105 мужчын, 95 жанчына (1905) 28 двароў, 157 жыхароў (1926) 42 двары, 142 жыхары (1941) 86 жыхароў (1969) 18 двароў, 32 жыхары (2000) 10 чалавек (2009) 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Суражскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна