Ста́сенкі (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. Гісторыя У 1770 годзе Стасенкі ў складзе маёнтка Брыгітполле Віцебскага ваяводства ВКЛ, уладальнік Гурко. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай далучана ў 1772 годзе да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета (12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Стасенкі ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце), Віцебскай губерні.

Вёска ўваходзіла ў склад фальварку Антонаўка, які належаў маёнтку Брыгітполле. Паводле інвентара 1846 года ўласнасць Рафаіла Багдановіча. У пачатку XX стагоддзя вёска Стасенкі ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска ў Пярноўскай сельскай грамадзе. Пасля вяртання ў склад БССР вёска з 20 жніўня 1924 года ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі.

20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць у якую ўвайшоў Суражскі раён. У часы Другой сусветнай вайны ў вёсцы было забіта 11 жыхароў.

16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчонкаўскага сельсавета быў перанесены ў в. Балашы і сельсавет стаў называцца Балашоўскім. Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне. 22 снежня 1960 года Балашоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя была перададзена Суражскаму пассавету.

Вёска ў складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — вёска Рабава).

Насельніцтва 5 двароў, 73 жыхары (1846) 9 двароў, 29 мужчын, 35 жанчын (1905) 17 двароў, 103 жыхары (1926) 25 двароў, 100 чалавек (1941) 12 двароў, 22 жыхары (2000) 4 жыхары (2009) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Суражскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна