Пу́кшына (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета. За 30 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. Гісторыя У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Глазамічы, маёмасць Пацея. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі вядома ў складзе маёнтка Глазамічы, уласнасць памешчыка Фёдара Багдановіча. У 1846 годзе належала малалетнім нашчадкам пмешчыка Фёдара Багдановіча Іосіфу, Каміле і Фаме. У 1866 годзе ў Віцебскім павеце. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Янавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Вёска (105 дзесяцін зямлі) адносілася да Глазаміцкай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Янавіцкім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў вёсцы Глазамічы, у якой у 1924 годзе навучыаліся 12 вучняў з Пукшына. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да кастрычніка 1943 года пад нямецкай акупацыяй, гітлераўскія салдаты спалілі 49 двароў і забілі 4 жыхароў, 2 жыхароў прымусова выслалі ў Германію, 4 вяскоўцы загінулі на франтах. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 года вёска ў Віцебскім раёне. З 22 снежня 1960 года ў Янавіцкім пасялковым савеце Віцебскага, з 25 снежня 1962 года Лёзненскага раёнаў. З 2 жніўня 1966 года зноў у Віцебскім раёне. У 1965-74 гадах у вёсцы размяшчалася цэнтральная сядзіба калгаса імя Жданава. У 2000 годзе вёска была ў складзе калгаса імя Суворава (цэнтр — вёска Глазамічы).

Насельніцтва 10 двароў, 89 жыхароў (1785) 9 двароў, 141 жыхар (1846) 13 двароў, 127 жыхароў (1905) 24 двары, 134 жыхары (1926) 55 двароў, 171 жыхар (1941) 63 двары, 148 жыхароў (1969) 45 гаспадарак, 112 жыхароў (2000) 31 гаспадарка, 72 жыхары (2018) Вядомыя асобы Віктар Пятровіч Ціханаў (1955—2018) — беларускі мастак. Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Янавіцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна