Паўночны Блізня — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 23 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.

Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаны хмызняк.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна