Бу́ева (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 43,1211 га.
Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924)..
Назва Бытавала дрысвяцкае прозвішча Буевічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-T9KC-Z?i=48&cat=1649959. Такія прозвішчы беларускі савецкі антрапаніміст М. Бірыла звязваў з буй "адкрытае для вятроў месца"М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 65..
З іншага боку, ёсць літоўскае прозвішча BujàLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 337.. Як імя яно ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод жамойцкага бецігольскага баярства: "Буя Петрашевичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 77.. Аснова Bui- уваходзіла ў склад старажытных балцка-літоўскіх імёнаў тыпу Bui-vydas, Bui-milasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 80..
Памятныя мясціны
Мемарыяльны комплекс (улічаны ў рэестры з 6 мая 2025). Брацкая магіла.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна