Бялы́навічы (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Віцебск – ДППП «Стайкі» (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 136,06 га.

Гісторыя Паводле нямецкага даклада, 12 жніўня 1942 года 300 партызанаў, узброеных пяхотнай зброяй, уварваліся ў вёску і падпалілі 8 хат. Падчас боя яны забілі 3 салдат вермахта і 2 служачых службы парадку (OD)Мусял, Б. Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг.: міфы і рэчаіснасць / Богдан Мусял; [Пер. з ням. У. Папковіча; Навук. рэд. У. Калаткоў]. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 584 с.: табл. — С. 443. — ISBN 978-5-00076-041-3. Са спасылкай на: Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі. — Ф. 69. — Воп. 1. — Спр. 946. — Л. 31..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна