Шпуры́ (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета. За 27 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 33 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Цікавы факт З-пад Ліды фіксавалася прозвішча Шпур, ёсць літоўскія Špuras, Špura, латышскія Špurs, Špurishttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-Z72B-8?i=331&cat=741904Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 974.https://uzvardi.lv/surname/721260.
Гісторыя У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Глазамічы, маёмасць Пацея. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі вядома ў складзе маёнтка ў Глазамічы ў Суражскім павеце. Маёмасць памешчыка Фёдара Багдановіча. У 1866 годзе ў складзе Віцебскага павета. У пачатку 20 стагоддзя мела 56 дзесяцін зямлі, адносілася да Глазоміцкай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Янавіцкім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Шаруты. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну нямецкія акупанты спалілі 22 двары, 5 жыхароў загінулі на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 22 снежня 1960 года ў Янавіцкім пасялковым савеце Віцебскага, з 25 снежня 1962 года Лёзненскага раёнаў. З 2 жніўня 1966 года зноў у Віцебскім раёне. У 2000 годзе знаходзілася ў складзе калгаса імя Суворава (цэнтр — вёска Глазамічы).
Насельніцтва 5 двароў, 60 жыхароў (1785) 5 двароў, 61 жыхар (1846) 9 двароў, 95 жыхароў (1905) 18 двароў, 110 жыхароў (1926) 32 двары, 92 жыхары (1941) 28 двароў, 92 жыхары (1969) 16 гаспадарак, 25 жыхароў (2000) 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Янавіцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна